Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія савукі на Нёмане

Дакументацыйныя здымкі

Пасля павароту Нёману насупраць в.Дзекалавічы рака мае шмат незакрытай лёдам вады. А ў вадзе ёсць рыба, якую на працягу году не паспелі вылавіць рыбакі на лодках і без)

Гэтым і карыстаюцца вялікія савукі (Mergus merganser) і іншыя качкі (ў меншай колькасці). Калі клікнуць і потым павялічыць верхні здымак, можна знайсці і яшчэ 1-2 віды качак.

28-12-2014, Гарадзеншчына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Гогалі таксама былі - троху разам з савукамі, але большасць трымалася асобна, сваімі групамі.

Гогалі актыўна такуюць, таму, магчыма, вялікая кампанія з іншых качак ім проста перашкаджае.

Два гады таму да мяне самка савука прылятала. Бачыў як у дупло на дрэве залазіла. Але не выпладзілася. Мабыць куніцы зьелі. Можа дабяруся у гэтым годзе дуплянкі павешаць. Гогалі то павіны запладзіцца.

Акрамя таго, што можна нешта зрабіць, ёсць і іншы спосаб - НЕ ЗНІШЧАЦЬ таго, што ўжо ёсць.

На мой погляд, значэнне дуплянак і штучных гнёздаў для птушак у параўнанні з высілкамі па захаванню старых і дуплістых дрэваў моцна перабольшана ў бок першых.

Побач з маім хутарам ёсць возера 16га з дрэвамі па берагах. Там планую частку дуплянак павешаць, а заадно у затоцы планую арганізаваць назіранне за чапляй-лазаннік (малая выпь). Таксама пабач ёсць балотная сажалка 0,2га, у якой бывае плодзяцца гогалі. Зараз я у ёй баброў падкарліваю. Калі атрымаецца, то бліжэй да вясны мо з рук ежу будуць браць.