Дакументацыйныя здымкі
Сёння дзякуючы фотавыставе "Зязюля - Птушка 2014 году", якую мы забіралі з Алекшыцкай школы, атрымалася на любімым клікунамі (Cygnus cygnus) поле па кукурузе сфатаграфаваць лебедзя з кальцом.
Атрымалася так, што па дарозе ў школу лебедзяў было 27 (верхні здымак можна павялічыць, клікаючы на ім), а калі вярталіся праз хвілін 20 - стала на аднаго больш. І тут я ўбачыў у навічка кальцо на шыі! На жаль, з-за моцнага ветру (а, магчыма, і хвалявання), здымкі атрымаліся толькі слабыя дакументацыйныя:
Я вырашыў выйсці з машыны і прачытаць кальцо ў трубу, але тут тры лебедзя разам з акальцаваным падняліся ў паветра і паляцелі далёка ў бок Польшчы.
Іх пошукі па Бераставіцкаму раёну і вяртанне да поля вынікаў не далі. Пасля двух гадзін нашай адсутнасці лебедзяў на поле стала яшчэ менш.
11-01-2015, Бераставіцкі раён, Гарадзеншчына.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 11.01.2015 - 17:59
Наколькі можна зразумець, на
Наколькі можна зразумець, на кальцы С40? Бо можа знізу быць яшчэ адна літара, якой не бачна?
svyat08 - 11.01.2015 - 18:16
Калі паміж літарай і лічбамі
Калі паміж літарай і лічбамі няма злучка, то падобна да С 40, а калі злучок ёсць, то падобна да С-10.
Harrier - 11.01.2015 - 21:44
In reply to Калі паміж літарай і лічбамі by svyat08
Паводле польскіх калег, гэта
Паводле польскіх калег, гэта не польская птушка - ў клікуноў з Польшчы жоўтыя з чорнымі надпісамі кольцы.
Застаецца Літва або Латвія - пачакаем адказу ад тамтэйшых калег.
Шкада, што лічбу або літару перад С закрылі пёры і яе зусім не бачна...
Falcon - 11.01.2015 - 22:03
In reply to Наколькі можна зразумець, на by Harrier
я таксама за С 40
я таксама за С 40
Harrier - 11.01.2015 - 23:36
In reply to я таксама за С 40 by Falcon
Хутчэй за ўсё літоўскі клікун
Хутчэй за ўсё літоўскі клікун 7С40, акальцаваны ў 2009 годзе. Але версія яшчэ не канчатковая - не вельмі добра праглядаецца першая лічба.