З росквітам кветак на пладовых дрэвах рэзка павялічылася маскіроўка для палявых і дамовых вераб'ёў (Passer domesticus), якія звычайна хаваюцца паміж галін ад патэнцыйных драпежнікаў.
Гуі- лагоднае ці ажыўленае шчабятанне чуеш, а птушак ў гэтым белым марыве зусім небачна. Але выдатная маскіроўка таксама значыць, што птушкі менш баяцца і падпускаюць зусім блізка. Вось некаторыя вынікі гэтых спробаў знайсці іх сярод кветачак.
Звычайна вераб'і не ядуць пялёсткі, якіх навокал мільёны, таму я быў вельмі здзіўлены, калі ўбачыў самку дамовага вераб'я з поўнай дзюбай белага! Але пры набліжэнні здымкаў аказался, што гэтf зусім не пялёсткі, а падрыхтоўка да гнездавання ці бягучы рамонт гнязда)
04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 22.04.2020 - 13:12
Pryhožyja ptuški. I zdymki,…
Pryhožyja ptuški. I zdymki, viadoma :-)
Apus - 23.04.2020 - 22:15
Класныя партрэты! Магчыма…
Класныя партрэты! Магчыма пяро таксама элемент маскіроўкі))