Учора я ўбачыў першага сёлета самца еўрапейскага ўюрка (Serinus serinus) у Гродна.
А сёння зранку, у іншым месцы, адзін ужо актыўна спяваў!
Спадзяюся, што хутка іх доўгія і гучныя трэлькі можна будзе пачуць у розных месцах.
Від каланізаваў Беларусь не так даўно - першая рэгістрацыя адбылася ў 1950-м годзе ў Брэсце, а ўжо прыкладна праз 30 гадоў уюркі спявалі па ўсёй краіне.
Гродна, 12-04-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ