Не ведаю, для стварэння пары якога ў гэтым сезоне гнездавання (другога ці ўжо трэцяга?) спяваў гэты самец еўрапейскага ўюрка (Serinus serinus), але на фоне дарожных знакаў гэта выглядала не толькі гучна, але і ярка.
Зразумела толькі, што такая яўна антрапагенная прысада ля ўезду пад стары мост не пасуе да магчымага месца гнездавання недзе на дрэве, але каб абазначыць межы ўчастку і прыцягнуць увагу самкі - чаму не?
Гродна, 29-06-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ