Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі: чарговая сустрэча

Дакументацыйныя здымкі

Троху больш за тыдзень таму я амаль выпадкова знайшоў 'гілёвае' месца на высокім беразе Нёмана. І зараз вырашыў праверыць яго. Тады самец гіля (P. pyrrhula) даеў там апошнюю крылатку клёна якая вісела на ўжо пустых галінах, а большасць птушак перайшлі на кляновыя пупышкі.

У гэты раз аказалася, што двое самцоў шукалі, знаходзілі і елі крылаткі пад клёнамі, але працягвалася гэта нядоўга і яны далучыліся да самак, якія харчаваліся менавіта пупышкамі. 

Я паспеў зрабіць некалькі здымкаў і невялікае відэа перш, чым батарэя камеры разрадзілася.

https://youtu.be/YUvedktUWQI

Гілі, чакайце новай сустрэчы?

Гродна, 02-02-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі