Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гілі: Ну вось і апошняя крылатка, цяпер - пупышкі!

Я ўжо вяртаўчя дахаты з паходзіка ўздоўж Нёману, не зрабіўшы ніводнага здымка птушак, калі недзе збоку пачуў гілей (P. pyrrhula).

Солнца прабівалася скрозь аблокі ўсё больш і больш выразна, я стаяў на схіле пад закінутым дамком і вырашыў праверыць - можа атрымаецца падняцца бліжэй да птушак і не толькі ўбачыць іх, але і зняць? 

Але як часта бывае, птушак я бачыў і чуў і часам зблізку, але дрэвы і кусты на схіле былі такой гушчыні, што сфакусіравацца камеры менавіта на птушках было вельмі цяжка. Таму сустрэча хоць і была вельмі прыемнай, але яўна патрэбная яшчэ не адна, каб зняць птушак інакш).

Першы ж добра разгледжаны мной самец гіля як раз знайшоў і хутка з'еў насенне з апошняй на тутэйшых клёнах крылаткі. Але навокал была процьма пупышак - яны толькі пачалі расці і яўна падабаліся смакам  і самцам, і самкам. 

Невялікая чародка з пр.15 гілёў пералятала час ад часу  на розныя дрэвы, але каб елі пупышкі нечага акрамя клёнаў, я не ўбачыў.

23-01-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары