Нядаўна я расказваў пра сустрэчу з зусім невялікім як для качак-крыжанак (Anas platyrhynchos) вывадкам з 4 качанят.
І вось у тое ж месца, вусце Гараднічанкі, заплыла самка з яшчэ меншым, які складаўся ...з аднаго малога!
Яны плылі ўверх па рацэ, а значыць, супраць плыні і качанё яўна замарылася, бо ўвесь час старалася не адстаць ад мамы.
Мама вырашыла трошкі адпачнуць і заплыла ў Гараднічанку, а там яны абодва выбраліся на суседнія камяні. Але адпачынак працягваўся толькі каля хвліны і калі самка працягнула падарожжа, качанё вымушана паплыло за ёй.
Потым самка то разварачавлася і хацела вярнуцца, то плыла ў Нёман. А малое не ведала яе планаў, яму цяжка было зразумець гэтыя манеўры і яно натыкалася на маму пад час змены курсу, але старалася трымацца побач. Так, разам, яны і адплылі ў большую раку.
03-07-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Lighty - 16.07.2021 - 14:20
Вада нейкая брудная :(
Вада нейкая брудная :(