Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канаплянкі: Як заляцаецца самец

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Другая спроба гнездавання ў тым самым сезоне ўсё роўна патрабуе ад самак - і, асабліва, ад самцоў - поўнага выканання рытуалаў заляцання. Таму што ўсё роўна варта праверыць сур'ёзнасць намераў твайго партнёра - і тут выкананне ці невыкананне рытуалаў можа сведчыць пра гэта.

Убачыць як гэта адбываецца - акрамя песняў самца і пагоняў за супернікам - у верабіных птушак цяжка. Таму мне неверагодна пашанцавала, што я не толькі ўбачыў, але і засняў на фота і відэа працэс заляцанняў самца канаплянкі (Carduelis cannabina):

https://youtu.be/NYoWiWk1EWk

Гродна, 01-06-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі