У самым пачатку снежня пачалася сапраўдная зіма са снегам і марозамі і балота Грайна пачало хутка замярзаць. Я ўжо хацеў развітацца з ім да вясны, але не атрымалася - лебедзі-клікуны (C. cygnus), якія штовечар вяртаюцца сюды з навакольных палёў на начлег, не далі.
Быў моцны вецер і даволі холадна, але клікуны не толькі пілі, елі і плавалі - яны актыўна выкарыстоўвалі лёд каб заўзята чысціцца на ім. Калі ж вольнага месца на льду не было, яго прыходзілася вызваляць :) - гл. відэа:
Сонца дапамагала здымаць птушак: падкрэслівала абрысы, дзюбы, вочы і любыя мокрыя часткі цела.
Усяго да нашага ад'езду сюды прыляцелі 39 птушак. Трымайце воду без ільда - мы яшчэ прыедзем да вас!
06-12-2019, Бераставіцкі раён, ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач".
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.12.2019 - 21:03
Прыгожыя птушкі, і знята…
Прыгожыя птушкі, і знята добра. Ды і сабралася шмат. Ёсць і маладыя птушкі. З вады цяжкавата залезці на лёд ...