Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Маладая вясковая ластаўка: Нічога не прападзе!

вясковая ластаўка

Першыя вывадкі вясковых ластавак (Hirundo rustica) у пачатку чэрвеня я неяк прапусціў - хаця і бачыў асобных птушанят, але іх было зусім не шмат і сядзелі яны ў не вельмі зручных для здымак месцах. Таму нечаканая сустрэча 3 або 4 хутчэй за ўсё ўжо другіх вывадкаў на беразе Нёмана стварыла магчымасць успомніць мінулыя фота-сесіі з гэтымі ўдзячнымі фота-мадэлямі.

Праблема, аднак, была ў тым, каб правільна выбраць што і як хочацца зняць. Калі выбраць 2 ці 3 птушанят, якія сядзяць побач, нехта з бацькоў да іх прыляціць яўна хутчэй, чым да адзінкавых злёткаў. Але трэба будзе ад'язжаць зумам назад, каб усе ўвайшлі ў кадр разам з дарослай птушкай у палёце і яшчэ невядома, з якога боку птушаня атрымае ежу. 

Таму калі абраць асобных птушак, то і кадры могуць атрымацца цікавейшыя, але чакаць на адпаведны момант прыйдзецца даўжэй. І вось дарослая ластаўка перадала некалькі насякомых маладой, але тая прыняла іх неяк не вельмі ўдала і не ўся здабыча трапіла ў дзюбу. Частка засталася вісець вонкі, а адна муха ўвогуле выпала і затрымалася на агароджы набярэжнай ніжэй.

Маладая птушка не адразу зразумела што здарылася (тым больш бывае горш), але ўжо праз секунду праглынула і тое, што вісела на дзюбе, і падабрала муху на агароджы. Толькі з такой спраўнасцю і рэакцыяй пачынаць самастойнае паляванне, ды яшчэ і ў паветры, яўна зарана. Але час на ўдасканаленне і трэніроўкі ёсць пакуль цябе кормяць бацькі.

Гродна, 06-07-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі