Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясковыя ластаўкі: Ніколі не здавайся!

Вось і прыйшоў час на вылет другіх вывадкаў у нашых вясковых ластавак (Hirundo rustica).

Учора дзе-нідзе раздаваліся дружныя галодныя крыкі малых, якія толькі выляцелі з гнёздаў, а сёння іх стала нашмат больш і раздаюцца яны з розных прысадаў.

Гэтая ж чацьвёрка ў зарасніках вярбы на беразе дае мне магчымасць назіраць за сабой другі дзень. І звычайна птушаняты трымаюцца разам і пераважна стараюцца сядзець шчыльна, амаль прытуляючыся адно да аднаго. Гэта і 'сыграла' злы жарт з адным з іх. Птушанё сядзела спіной да кірунку, з якога надляцеў адзін з бацькоў і вельмі энергічны парыў да яго трох іншых сіблінгаў проста выпхнуў небараку  з іх шчыльнага шэрагу) Аднак малое не толькі ўтрымалася за галінку, але і працягвала крычаць не менш інтэнсіўна, чым яго браты-сёстры, хаця і спіной да ежы)

Бераг Нёмана ў Гродна, 19-08-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі