Звычайна шэрыя чаплі (Ardea cinerea) з'яўляюцца ў цэнтры Гродна на Нёмане зімой.
Але сёлета адна з іх, маладая птушка, рыбачыць тут ужо зараз.
І хаця за некалькі хвілін маіх назіранняў за ёй яна змагла злавіць толькі невялікую рыбку (гл. апошні здымак), я ўвесь час - як і чапля - спадзяваўся на большае:
Цікава, што вялікія чайкі побач з чапляй нават не спрабавалі адабраць яе здабычу - пэўна падазраюць, што ўдар такой дзюбай можа быць вельмі небяспечны.
17-08-2019, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 18.08.2019 - 18:15
Сёння чапле - і мне -…
Сёння чапле - і мне - пашанцавала больш:
arktous - 18.08.2019 - 20:56
С удачей вас обоих! Хорошие…
С удачей вас обоих! Хорошие снимки.
Harrier - 18.08.2019 - 23:01
In reply to С удачей вас обоих! Хорошие… by arktous
Дзякуй! Здаецца, яна знайшла…
Дзякуй! Здаецца, яна знайшла добрае месца для рыбалкі - яна там будзе лавіць, а я буду за ёй назіраць.
pva - 19.08.2019 - 20:15
Вельмі добра знята! А рыбка…
Вельмі добра знята! А рыбка не вельмі вялікая. Яна можа праглынуць ў шмат разоў большую. Як-то раз Святлана Вранава дасылала фота, як чапля праглынула вялікага шчупака. У мяне быў гэты здымак, але цяпер не змог знайсці.