Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Смага клікуноў

У кастрычніку, калі лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) масава прылятаюць да нас у пошуках свежай шматгадовай травы і азіміны, ёсць адно месца, куды яны злятаюцца штовечар на начлег. 

Гэта - падтопленае бабрамі нізіннае балота Грайна, якое некалькі апошніх гадоў уваходзіць у ТВП і заказнік "Гродзенская Свіслач". 

Пачынаецца "злёт" клікуноў прыкладна ў пяць вечара і працягваецца да змроку:

птушкі

Групы і групкі ад асобнай сям'і да 40-50 птушак запар прывадняюцца на балоце.

птушкі

Само па сабе гэта вельмі прыгожа - лебедзі птушкі немаленькія, і, у адрозненне ад шыпуноў, могуць і любяць гучна крычаць. Тым больш, калі збіраюцца пасля разлукі на ўвесь дзень з іншымі клікунамі.

https://youtu.be/HHGGS8lDbnk

Зразумела, што на вадзе спаць нашмат бяспечней. І, акрамя гэтага, тут, у адрозненне ад палеткаў, паўсюль вада! І можна нарэшце напіцца ўдосталь, за ўвесь дзень сухамяткі.

Гарадзеншчына, 13-10-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Дзякуй! Кальцо ці ашыйнік аказалася польскае. Яно дубліруецца і на лапе, але на шыі ў вадаплаўных, канешне, лепш бачнае. Яшчэ не пісаў і не даведваўся адкуль гэты лебедзь, можа і дзе недалёка ад нас гнездаваў.