Дакументацыйныя здымкі
Прайшоў амаль месяц перш, чым я зноў убачыў самца сокала-пустальгі (Falco tinnunculus) у муляжа старага замка. За гэты час цалкам скошаная на схілах расліннасць ужо адрасла і самец актыўна паляваў над ёй.
Для гэтага ён выкарыстоўвываў дзве асноўныя тактыкі, якімі карыстаюцца пустальгі пад час палявання і ў іншых абставінах: завісаюць над адным месцам ці палююць з прысады.
Завісанняў з паступовымі зніжэннямі было шмат, але 5 разоў, калі сокал сядаў у расліннасць, ніводнага разу ён нічога не злавіў - узлятаў пусты і працягваў паляванне. Прысада ж у яго была не зусім звычайная, ці, хутчэй, незвычайная ў нашых краях - розныя выступы замка, з якіх ён таксама як і пад час завісанняў, стараўся выглядзець здабычу. Прычым на двух здымках бачна, што часам ён сядзеў над вакном з гербам Стэфана Баторыя. Але гэта яму не дапамагло і прыкладна праз 20 хвілін ён адляцеў пусты і , пэўна, галодны...
Гродна, 29-06-2022
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 07.07.2022 - 08:44
Видно что висит - концы…
Видно что висит - концы крыльев размазаны, а сама птица резкая, не двигается. Любят пустельги высматривать добычу с присады, особенно с проводов линий элетропередач на лугу - там и маневр побольше, не то что с одной точки.
Harrier - 07.07.2022 - 15:06
Так і ёсць! З прысады…
Так і ёсць! З прысады выглядваць здабычу лягчэй - нашмат менш энергіі траціцца.
Але, як і ва ўсім, ёсць свае плюсы і мінусы. З правадоў не зменіш вышыню як пад час завісання, ды і завісаць можна там, дзе правадоў няма.