Сёння ў нас некалькі хвілінаў падаў снег, але некаторым раслінам гэта ўжо не перашкодзіць - у іх паспела насенне.
Грэх не скарыстацца гэтым і насеннеядным птушкам - старое, мінулагодняе, мала дзе захавалася. А тут - свежае, і многа!
Таму ўчора бачыў не толькі зелянушак (Carduelis chloris), якія харчаваліся свежым насеннем - на верхнім здымку, але і канаплянак (C. cannabina), якія з яўным задавальненнем выбіралі самыя смачныя дзьмухаўцы.
13-14-04-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ