Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікія бакланы на Нёмане: Вясна будзе!

Тое, што вясна набліжаецца, але яшчэ далёка, паказваюць вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo), якія засталіся зімаваць на Нёмане.

Справа ў тым, што пад час лінькі ў дарослых птушак маладыя не толькі 'страчваюць' белае пуза і становяцца аднатонна карычнева-чорнымі, але і ў тым, што птушкі, гатовыя размнажацца, таксама мяняюць пер'е. І становяцца седагаловымі прыгажунамі з ярка-зялёнымі вачыма і яркай белай плямай сбоку на целе.

птушкі

З новымі ці старымі знаёмымі можна і 'патрындзець':

https://youtu.be/kxnjlo_wAm0

Менавіта такіх птушак з 15, якія адпачывалі на т.зв. Гродзенскай ГЭС, было толькі 3 з 15. Так што іншыя яшчэ маюць час кабь "пераапрануцца" у сапраўды дарослых. Ну і парыбачыць - як гэты вялікі баклан непасрэдна пад ГЭС.

20-01-2020, Нёман пад Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

На гэтым здымку малады, мінулагодні, якія амаль страціў белае на жываце, дарослы ў шлюбным пяры і дарослы, які толькі пачынае ліняць у шлюбнае пяро:

 

Каментары