Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вялікі баклан: А рыба не завялікая?

Дакументацыйны здымак і відэа

У вялікай сям'і - не расслабляйся.

Сёння я яшчэ раз убачыў як працуе гэтае залатое правіла.

Стаяў я збоку у плаціны т.зв. Гродзенскай ГЭС і здымаў вялікіх бакланаў (Phalacrocorax carbo), якія сядзелі невялікай групкай на поручнях. 

Раптам адзін з іх сарваўся ўніз. А там іншы баклан злавіў вялікую рыбіну, якую збіраўся ўжо праглынуць (верхняе фота).

Але не паспеў і прыйшлося яму ныраць, каб не аддаць тую рыбіну другому баклану. Ну і тут я ўключыў відэа і вось што атрымалася засняць:

https://youtu.be/gbO7xZ54FeY

Другі баклан хутка знік і першы застаўся са сваёй здабычай 'мучацца' сам. Але доўга здымаць я не мог - стаяў нязручна і вырашыў перайсці бліжэй да трубы, на якую абапіраў камеру. Так і зрабіў, але і баклан, і яго рыба зніклі - знайсці іх на рацэ я ўжо не змог.

Так і не ведаю - чым скончылася.

Нёман, 20-01-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Баклан явно переоценил свои возможности по заглатыванию рыбы. Знакомый рыбовод рассказал, что, хотя, бакланы и наносят большой ущерб хозяйству, поедая много рыбы, тем не менее, цапли наносят больший вред из-за того что часто ранят много рыбы, пока не схватят ее. Баклан, обычно, ловко хватает и заглатывает.

Можа і так - схапіў завялікую, а адпускаць шкада)

Ёсць у мяне відэа з таго ж месца, як адзін з бакланаў выцягнуў рыбіну на лёд, а праглынуць яе тры бакланы па чарзе не змаглі - так і засталася ляжаць там.