Упершыню пасля ўзвядзення плаціны і пачатку працы т.зв. Гродзенскай ГЭС на Нёмане, гэтай зімой рака вышэй плаціны не замярзала ні на дзень. Таму тое, што тут засталіся зімаваць вялікія белыя чаплі (Egretta alba) не павінна здзіўляць - больш пра гэта тут: ВЯЛІКІЯ БЕЛЫЯ ЧАПЛІ: ГЭТА НЕ ЗІМА!
І вось зіма фактычна скончылася і чаплі паспяхова перазімавалі! Аднак і зараз трымаюцца паблізу адна адной, час ад часу разам пералятаючы і шукаючы лепшых месцаў на рыбалку.
Нёман у межах заказніка "Гродзенская Свіслач", Гарадзеншчына, 14-02-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ