Дакументацыйныя здымкі
Прайшло троху больш двух тыдняў з таго моманту, як я ўпершыню назіраў за абаронай двойкі маладых вялікіх савукоў (Mergus merganser) ад чаек у цэнтры гораду на астраўках сярод Нёмана. Ад дарослых самак іх яшчэ можна адрозніць па светлай палосцы над аснаваннем дзюбы, пад вокам, усе іншыя рысы і нават памер ужо не дапамаглі б іх адрозніць "у полі".
І вось новая сустрэча. Але ці тыя гэта птушкі? І хаця абедзьве з яшчэ заўважнай светлай палоскай над дзюбай = маладыя, адна выглядае яўна большай памерамі і старэйшай (?) за другую. І менавіта ў яе нейкая праблема з адным з крылаў - яно амаль пастаянна звісае і невядома, ці гэты савук можа лятаць.
З іншага боку, з восені да вясны я назіраў за дарослай самкай вялікага савука ў гэтых жа мясцінах, у якой была яўна большая праблема з крылом, аднак яна паспяхова рыбачыла і выжыла ў больш цяжкі зімовы час.
Так ці інакш, абодва савукі стараліся трымацца разам. І яшчэ іх адрознівала ад папярэдніх двух маладых птушак са жніўня яўна большая агрэсіўнасць да чаек - нават калі тыя толькі нейкім чынам спрабавалі пырзямліцца побач. Пэўна папярэдні досвед сутыкненняў дазволіў ім выбраць гэтую тактыку - не чакай нападу, нападай першым.
Савукі смешна пілі воду, высока задзіраючы дзюбу, чысціліся і нават паспалі на астраўках.
Што было з імі потым, глядзіце фота-серыю ТУТ
Нёман у Гродна, 12-13.09.2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ