Хаця - як мне падалося - з вялікімі чайкамі двум маладым вялікім савукам (Mergus merganser) атрымалася адстаяць сваю прастору для адпачынку і чысткі пер'я на астраўках сярод Нёмана, - пра гэта ТУТ, аднак праз нейкі час яны вырашылі ўсё ж пераплыць палову ракі і рабіць тое сапмае на адкрытым беразе.
Там зусім не было чаек - можа таму яны выбралі менавіта яго? Але затое там былі шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix)!
Яшчэ пад час набліжэння савукоў да берагу (а яны і тут стараліся трымацца разам), вароны зацікавіліся імі і сталі актыўна і групай набліжацца так блізка, як маглі гэта зрабіць не замачыўшы ног і апярэння.
Іх там была цэлая 'банда', і хаця некаторыя яўна былі больш рашучымі і настроенымі на максімальна блізкі кантакт, пасля папярэджання большага з савукоў у выглядзе пагрозы адкрытай шырока дзюбай, трымалі бяспечную дыстанцыю.
Здавалася, што савукі і тут перамаглі - як з чайкамі - і вароны пакінуць іх у спакоі. Аднак на камень з вады вылез толькі адзін з савукоў і пачаў на ім чысціцца.
Вароны ж мелі свае планы на гэты конт і не думалі здавацца так лёгка. Яны набліжаліся з трох бакоў - з чацвёртага была вада, пасля выпадаў савука - адляталі, але недалёка і хутка пачыналі набліжацца зноў.
Пасля некалькіх хвілін нападаў-абароны, меншы памерамі савук, які не прымаў у гэтым удзел, недзе знік. А большы памерамі ўсё ж спрыгнуў з камяня і ратаваўся ўцёкамі па вадзе.
Нёман у Гродна, 13-09-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 20.10.2020 - 22:31
Ого, нечаканы сюжэт, гэтыя…
Ого, нечаканы сюжэт, гэтыя савукі вельмі прыцягальныя)
Harrier - 20.10.2020 - 22:37
In reply to Ого, нечаканы сюжэт, гэтыя… by Apus
Думаю, што гэта (нашы)…
Думаю, што гэта (нашы) вароны такія настырныя і хуліганскія. )
Ёсць і іншыя назіранні і зробленыя фота-гісторыі. Буду памалу выкладываць.