Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Вясновыя клопаты крапіўніка(ў)

Неяк незаўважна (амаль) без снега, прайшла зіма. І, значыць, варта падумаць пра працяг роду. 

Ці варта гэта рабіць на тым самым месцы дзе зімаваў, ці перамяшчацца - пакуль ёсць выбар - і шукаць нешта лепшае кожны крапіўнік (T. troglodytes) вырашае сам. 

Мой стары знаёмы, за якога перажываў з-за частых 'візітаў' да яго бадзяжных коцікаў з тэрыторыі былога піўзавода, перажыў і зіму, і набегі коцікаў.

Сёння я зноў пачуў і сустрэў яго на яго кустах вярбы. Ён непакоіўся, але яўна інакш, не на коцікаў. 

 

https://youtu.be/boSrh5NAI7I

Хутка аказалася, што ён праганяў са сваёй тэрыторыі іншага крапіўніка. І прагнаў! А потым запеў - успомніў, што ўжо вясна ті тэрытарыяльныя канфлікты можна вырашаць прасцей - песнямі)

Гродна, 18-03-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі