Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнік versus коцік

На беразе Нёмана ў цэнтры горада крапіўнікі (T. troglodytes) занялі свае зімовыя ўчасткі паўсюль, дзе ёсць хаця б невысокая расліннасць блізка ад вады. Даўжыня такога ўчастка, мяркуючы па пералётах аднаго крапіўніка, недзе ад 30 да 60 метраў.

Зрэдку іх можна ўбачыць - негледзячы на іх зусім невялічкія памеры, іх трэск пра небяспеку чутно здалёк. Часам нават з супрацьлеглага берагу ракі.

І вось я пачуў за сабой гэты трэск і вярнуўся паздымаць крапіўніка. А на каго ж ён трашчаў? На коціка, які праз хвіліну пабег на былы бровар.  Хутка крапіўнік супакоіўся, аднак не надоўга. І праз хвіліну пачаў трашчаць зноў!

Што такое? Няўжо той коцік вярнуўся? Не - хутка паказаўся іншы! У тым жа месцы! 

https://youtu.be/dUkPHiwr9SI

Ці дажывуць тыя крапіўнікі да пачатку гнездавання з падобнай шчыльнасцю коцікаў?

05-03-2020, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі