Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Як мыюцца лебедзі-клікуны

Калі амаль усё балота ў вялікіх белых птушках, многія з якіх пералятаюць, ганяюцца, ганяюцца, танцуюць ці такуюць і пастаянна і гучна крычаць, то цяжка правільна выбраць адзін аб'ект для здымак. Каб разабрацца што сапраўды адбываецца і як.

Калі амаль пад абед прыехалі на балота Грайна, амаль усе лебедзі-клікуны (Cygnus cygnus) тут чысціліся. Хаця і так выглядалі белымі (або маладыя -  з рознай доляй шэрага), паўсюль адбывалася час ад часу тое самае: птушка старанна чысціла ўсе месцы, куды магла дацягнуцца, а потым пачынала купацца - неяк дзіўна перакульвалася ўніз галавой, матляючы пад вадой крыламі і аказваючыся на баку, смешна дрыгаючы ў паветры чорнай лапай. Потым апускалася пад воду пераважна адно крыло і 'мылася' троху скрыўлена і на бок яно, потым падобна - другое: 

https://youtu.be/G6t4TID_F-U

Ну і як заканчэнне працэдуры - прыўставанне над вадой і абтрасанне магутных крылаў:

https://youtu.be/Wh-0EI0elOw

20-01-2020, балота Грайна, Бераставіччына.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

PS Цікава, што пазней і ў іншым месцы падобным чынам актыўна "мыліся" і лебедзі-шыпуны.

Каментары