Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Зелянушкі і хмель

Піўзавод - нават і ўжо даўно былы, павінен адрознівацца ад наваколля не толькі старым плотам і будынкамі, але яшчэ і нечым, што б безпамылкова нагадвала пра бровар і піва)

Таму хмель, які у другой палове лета выкарыстоўвае навакольныя дрэвы і залязае па іх усё вышэй і вышэй, а потым да восені прыемна вылучаецца формай лістоў і арыгінальнымі пладамі, не дае забыць пра даўно мінулую славу і параўнальна нядаўнія няўдачы гэтага месца. А можа і вырас як раз там, дзе некалi рассыпалі яго насенне?

Так ці інакш, нічога ў прыродзе і нават у горадзе не прападзе, калі гэта нашы расліны і нашы жывёлы. Невялікая чародка зелянушак (Carduelis chloris) з 5 ці 6 птушак адкрыла для сябе насенне хмеля ўжо ўвечары. Няспешна выбіралі самае смачнае, а нясмачнае - кідалі ўніз:

Хмеля было шмат, птушак - не, таму елі няспешна, без суеты, час ад часу пералятаючы паблізу адна адной. Але хутка пачало змяркацца і мне прыйшлося заставіць птушак за хмяльной вячэрай.

Гродна, 08-11-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары