Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікая белая чапля: спецыялізуюся на ўюнах

вялікая белая чапля

Пасля таго, як напярэдадні вялікая белая чапля ((Egretta) Ardea alba) прыкладна ў тым самым месцы на Нёмане перад востравам злавіла спачатку пячкура (Gobio gobio), а потым і ўюна (Misgurnus fossilis), я ўжо амаль не здзівіўся, калі ў яе (ці то іншай прадстаўніцы гэтага віду) атрымалася гэта ізноў, толькі ў іншай паслядоўнасці. 

Хутчэй за ўсё каб выдатна замаскаваны на фоне дна і сярод воднай расліннасці ўюн не рухаўся, яму б нічога не пагражала. Але і яму часам трэба перамяшчацца хаця б на мінімальныя адлегласці ў пошуках ежы ці лепшага месца для адпачынку. Таму калі чапля апынаецца ў добры час у адпаведным месцы, нават уюна ўбачыць і потым злавіць для яе не праблема. У першы раз на гэта ёй спатрэбілася каля 5 хвілін ад пачатку палявання і рыба была схоплена пасля першай жа спробы разам з пукам вадаростаў. 

Да другой, такой жа паспяховай атакі пасля першай прайшло 12 хвілін і, здавалася б нашмат меншая колькасць расліннасці дае магчымасць адразу праглынуць здабычу. Але ў гэты раз нешта пайшло не так і амаль праглочаны ўюн (гл. здымкі ніжэй) ледзьве не вырваўся на свабоду з прыадкрытай дзюбы!  Каб не рызыкаваць, чапля трошкі падкінула яго і другога шанцу ўжо не дала.

А яшчэ праз 5 хвілін абедзеннае меню павялічылася на невялікага печкура, пасля чаго абед скончыўся.

Нёман у Гродна, 08-09-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі