Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Звычайныя туркаўкі: дарослая і маладая

Усё некалі бывае ўпершыню. Па дарозе на гарадзкую звалку нам пашанцавала здалёк заўважыць шэсць звычайных туркавак (Streptopelia turtur). Сядзелі яны па трое, і як аказалася калі мы пад'ехалі бліжэй, нават па двое - маладая і дарослая птушкі + звычайны шпак )

Маладых туркавак я бачыў першы раз. Таму пафатаграфаваць іх, тым больш з дарослымі для параўнання было б выдатна.

https://youtu.be/79PEiIvj8Xg

Фатаграфаваць звычайных туркавак нялёгка – калі яны не сядзяць на правадах, канешне. Але і ў гэтых абставінах я баяўся, што яны ўзляцяць "раней, чым трэба" і зусім блізка мы вырашылі не пад'язджаць.

А для параўнання глядзіце здымкі ніжэй.

Гарадзеншчына, 12-07-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі