Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Такія розныя туркаўкі: звычайная

Так бывае,што птушкі з прыметнікам "звычайных" часам такімі не з'яўляюцца.

На жаль, вельмі хутка стала рэдкай раней зусім звычайная і ў нас, і ў іншых краінах Еўропы звычайная туркаўка (Streptopelia turtur).  У адрозненне ад другой нашай туркаўкі, кольчатай, звычайныя не зімуюць у нас і ляцяць на месцы зімоўкі праз Міжземнамор'е,дзе іх зусім легальна і нелегальна забіваюць мясцовыя паляўнічыя. Што яшчэ здарылася з відам, што ён пачаў значна змяншаць сваю колькасць у  апошнія гады, не зусім зразумела. Але зараз ён мае глабальны статус уразлівага (Vu).

Гэтую пару туркавак нам пашанцавала назіраць на Гарадзеншчыне. Нешта зусім невялічкае - хутчэй за ўсё нейкае насенне - птушкі хутка і амаль негледзячы выбіралі на дарозе паміж палеткаў.

20-06-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

https://youtu.be/CYkA1a-kVZw

Каментары