Дакументацыйныя здымкі
Наперадзе раздаўся гучны стук і амаль адразу ў месца, дзе на 2 палавінкі раскалоўся грэцкі арэх, які скінула на асфальт шэрая варона (Corvus corone cornix), яна ж і прызямлілася. Праз секунды туды ж прыляцела яшчэ адна птушка. Aле тая варона, якая арэх знайшла і раскалола, дзяліцца не збіралася і яе паводзіны яўна ўпэўнілі ў гэтым тую, якая збіралася ёй 'дапамагчы' і яна хутка адляцела.
Наша ж варона аказалася не вельмі галоднай і калі трошкі пад'ела, вырашыла прыхаваць недаедзенае. Але зрабіла гэта вельмі арыгінальна: за раз узяла ў дзюбу (хаця і не з першай спробы) абедзьве палавінкі арэха і паляцела з імі пад агароджу. А ўжо пад ёй, у другім па чарзе месцы, паклала і прыкрыла ў дадатак травой і апалым лісцем:
Нешта падобнае - дзве палавінкі арэха за раз у 1 дзюбе я бачыў раней толькі аднойчы.
Гродна, 06-10-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ