То-бок, апалоўнік, канечне.
Вандравала вербалозам ў складзе зборнай чародкі сівых (але, магчыма, і бурагаловых) сініц і апалоўнікаў. Фатаграфаваць іх складана, бо надта жвавыя.
Гэты сінічы міжвідавы інтэрнацыянал, аднак жа, валандаўся разам і ў траўні, і ў чэрвені, і, вось, на пачатку ліпеня. Для неспецыяліста нечакана - думала, яны аб'ядноўваюцца ўзімку.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 05.07.2020 - 21:33
Так, незвычайны час для…
Так, незвычайны час для сініц розных відаў трымацца разам. Хутчэй за ўсё гэта былі негняздуючыя па нейкіх прычынах птушкі, таму і гнездавыя ўчасткі і абарона іх не былі патрэбныя, А ў групе нашмат больш вачэй і вушэй - лягчэй заўважыць драпежніка. Ежы ж летам поўна разнастайнай і за яе негняздуючым птушкам ваяваць паміж сабой сэнсу няма.
А на здымку - птушанё гэтага году,таму наўрацці той самы склад групы трымаецца з вясны.
Lighty - 05.07.2020 - 21:55
In reply to Так, незвычайны час для… by Harrier
Згодна наконт складу групы …
Згодна наконт складу групы (ва ўсякім выпадку, апалоўнікавай часткі) - на чэрвеньскіх здымках апалоўнікі белыя, пухнастыя...
Harrier - 05.07.2020 - 22:00
In reply to Згодна наконт складу групы … by Lighty
У любым выпадку цікавае…
У любым выпадку цікавае назіранне і тое, што Вы розныя падобныя нюансы заўважаеце ды яшчэ паспяваеце фіксіраваць на здымках - вельмі добра.