26.06.2022, Гомель, хмызнякі за Давыдаўкай, вечар
...Там сярод лугавых хмызоў стаяць побач два высокія сухія дрэвы: белае і шэрае. На гэтых дрэвах хто толькі не сядзеў: вераб'і, стрынаткі, пліскі, грычуны, сарокі, вароны... аднаго разу трапіўся шуляк-галубятнік. Фатаграфаваць іх бывае трохі складана, бо на фоне неба. Затое, усіх добра бачна.
Гэтым вечарам на сухой, выбеленай галіне сядзеў-спяваў самец стрынаткі-чаротаўкі. Добра сядзеў, здалёк відаць было. І нават здалёк пазнаваўся па чорнай галаве і белай шыі.
(А на суседнім дрэве круцілася нешта шэрае і дробнае, я яго сфатаграфавала, а тое было не самка стрынаткі, а ўвогуле кральчаня)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 28.06.2022 - 21:40
Прыемная мінімалістычная…
Прыемная мінімалістычная серыя.