19.06.21, Гомельскі р-н, Белы Бераг
Чубатыя сініцы ў навакольных барах ёсць. Аднак жа, "ёсць" яны менавіта ў барах, і ўсе мае з імі сустрэчы мелі фармат "На вяршыне сасны з-за іголак паўтары секунды тырчыць хвост :)".
А тут адна ўзяла, і заляцела ў сад. І нават паўхвілінкі пасядзела на галіне. А я як раз стаяла пасярод сада з фатаапаратам у руках, занатоўваючы вераб'я на слупе...
(а на наступны дзень я сустрэла ў лесе цэлую чародку сініц, у т.л. чубатыя былі. Ну што, як заўсёды: высока на сасне, за галінамі, на фоне неба, і мітусяцца)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 20.06.2021 - 23:56
Маладая, таму яшчэ не ведае…
Маладая, таму яшчэ не ведае дзе ёй належыць быць :)