Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Ходзіць бусел па балоце...

28.05.2023, Гомель, хмызы за Давыдаўкай, фота дакументацыйныя.

...То-бок, мы даўно пра яго ведалі. У сэнсе - вось ужо некалькі гадоў розны народ з раёна раз-пораз сустракаў "ух-ты-чорнага-бусла" (і нават "а-ну-да-жыве-тут-чорнага-бусла") на Сонечнай. Я ў хмызах таксама сустракала, толькі прыстойны здымак зрабіць не атрымлівалася. Мінулай восеньню, дарэчы, бачыла, як цэлая кампанія над дрэвамі кружляла - маю падазрэнне, што нешта тады вывелася і зьбіралася ў вырай...

А тут ішла сьцяжынай паміж зарасьнікаў, збочыла на луг. У сёлетнюю паводку яго затапіла, зараз вада часткова сыйшла, але засталіся лужыны. У адной такой лужыне пасьвіліся чорны бусел, белы бусел, шэрая чапля, белая пліска, кнігаўка і трохі варон (калі быў нехта шчэ - праз траву ня ўбачыла).

Так і сфатаграфаваўся.

Каментары