28.08.21, Гомельскі р-н
Прыязжаем мы на лецішча, выходзім з машыны, а там аншляг: на невядома як абмежаваным кавалку тэрыторыі сабраліся пячураўкі-ценькаўкі і шэрыя валасяніцы, шукаюць ежу, сядзяць на правадах і ганяюць адна адну. Нават не зразумець - ці то гэта дзьве чародкі, ці то адна мульцівідавая.
Колькі гадзін мы на лецішчы былі, столькі птушкі там і круціліся.
(там яшчэ ластаўкі нейкія ляталі, але тыя, мяркую, самі па сабе былі)
(шкада, што тры чвэрці фатаздымкаў былі на фоне неба - асабліва, тыя, дзе "мы ўпяцёх на правадох"...)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 29.08.2021 - 23:39
На першых здымках супер…
На першых здымках супер колеры, аж вочы радуюцца.
Насякомых могуць і ядуць усе, а вось ягады яўна не ўсім патрэбныя. Таму ад ягад хаця і ганяюць адзін аднаго, але не так і часта, а вось ад насякомых параўнальна часта - тыя энергетычна цікавейшыя напэўна.
Lighty - 30.08.2021 - 01:27
In reply to На першых здымках супер… by Harrier
...Ганялі яны, пераважна, ад…
...Ганялі яны, пераважна, ад правадоў. І ад бярозы. Пячураўкі пячуравак, валасяніцы валасяніц, валасяніцы пячуравак... (пячураўкі валасяніц - здаецца, не, усё-ткі, памеры ня тыя... але я ня пэўная).
Недарод у нас сёлета на ягады.
pva - 02.09.2021 - 20:12
Першы, другі і перадапошні…
Першы, другі і перадапошні здымкі вельмі прыгожыя, маляўнічыя, пярэстыя і цёплыя, як знятыя ў "бабіна лета" ... Вось так удала села птушка!