Гомельскі раён, Белы Бераг, 15.08.2021
...Плавала яно само-самотненькае ў вусьці дняпроўскай затокі, спярша па адкрытай вадзе, потым сярод збанкоў, гарлачыкаў і вадзянога арэха. Побач людзі лавілі рыбу з чаўна, але птушаня іх амаль ігнаравала (ад байдаркі, штопраўда, крыху ўцякло, да берагавых зараснікаў).
(здымак рабіўся з той самай байдаркі, то як атрымаўся, так і атрымаўся)
Спадзяюся, што рэшта сям'і хавалася ў берагавой траве, а не зрабілася ахвярамі адкрыцця паляўнічага сезону.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ