Сіняя сініца лазіла і нешта - ці некага? - шукала ў трысьняговых сьцяблінах. Мо казурак? Дзень быў даволі цёплы, нейкая насякомая драбяза нават лятала.
Акрамя сініх сініц, у гэтым месцы ёсць вялікія (магчыма, лятаюць разам). А акрамя трысьнягоў, ёсьць абляпіхавыя зарасьнікі, і там, у глыбіні, рэгулярна нехта ціўкае, здзекваючыся з фатографа.
Гомель-Асаўцы, 01.12.2020
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 03.12.2020 - 10:42
Прыгожая серыя! Так, у…
Прыгожая серыя!
Так, у трыснягу хаваюцца на зіму і насякомыя, і іх лічынкі, і павучкі. Сцябліна доўгая і пустая - шмат каго змесціць.