Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лыска-будаўнік

Лыска (Fulica atra).

19 траўня 2011. Ёдкаўскі востраў Цьнянскага вадасховішча. Менск.

Архіўны здымак. У кастрычніку гэтага года (2016) на вадасховішчы выпала пабачыць плойму лысак, дзе шчыравала каля 100 птушак. 2016 год трэба лічыць удалым для папуляцыі.

Каментары

Трэба пагадзіцца, шаноўная Сьвятлана, што Вы маеце рацыю - слушнае меркаваньне. Вялікі дзякуй.

Адначасова, Harrier, я падправіў сэнс подпіса: гаворка ідзе менавіта пра 2016 г. Калі сапраўды ёсьць цікавасьць да архіўнага здымка з вялізнай плоймай лысак, дык хвілін праз 30 ён будзе на сайце.

Дзякуй, але сотня ці дзве лысак гэта не такая ўжо вялікая колькасць для Беларусі. Сёлета на адным з вадасховішчаў на Гарадзеншчыне мы налічылі не менш 2 тысяч.

Але калі застануцца на зіму - іншая справа.