Згодна са статыстычнымі дадзенымі, якія толькі цяпер падрыхтавалі тры найбуйнейшыя бёдуотчарскія арганізацыі Вялікабрытаніі, 2008 год стаў рэкордным па колькасці адзначаных у краіне відаў птушак.
Такім чынам, у 2008 годзе тут было зарэгістравана 418 відаў, сярод якіх многія залётныя птушкі з розных рэгіёнаў планеты.
- 19.01.2010 - 01:18 | Harrier
- 19.01.2010 - 01:16 | Kiolk
У перадачы "Беларуская Атлянтыда" (радыё Свабода) Вячаслаў Ракіцкі гутарыць на тэму "Птушкі ў духоўнай культуры беларусаў" з фальклярысткай Ліяй Салавей. "З далёкіх часоў, калі людзей на зямлі было мала, а іншых жывых істотаў было шмат і жылі яны побач, чалавек асабліва пільна назіраў, углядаўся ў птушак, якімі захапляўся і якім зайздросьціў: тыя вольна ляталі ў небе над зямлёю і воднымі прасторамі, насялялі недаступныя для чалавека месцы — далёкія выспы, крутыя горы, топкія балоты.
- 18.01.2010 - 22:18 | Kiolk
Матэр'ял АНТ пра традыцыйную акцыю АПБ "Птушкі на кармушцы"
- 18.01.2010 - 19:45 | Harrier
Штогод на невялічкі востраў Mull прыязджаюць каля 6 тысяч турыстаў каб паглядзець на мясцовую прыродную адметнасць – гняздуючых арланаў-белахвостаў. Гэта прыносіць мясцовым жыхарам каля 2 мільёнаў £.
На гэтым шатландзкім астраўку у мінулым годзе гнездавала 20 пар арланаў-белахвостаў. Партнёрства “Назіранне за арланамі з Mull” (Mull Eagle Watch Partnership) паведаміла, што ў мінулым гнездавым сезоне з 7 гнёзд выляцела 10 птушанят. - 17.01.2010 - 00:07 | Kiolk
Невялікі матэр'ял тэлеканала "БТ" пра зімовыя ўлікі.
- 17.01.2010 - 00:04 | Harrier
На адным з найбольш пільна ахоўваемых амерыканскіх прадпрыемстваў у Amarillo (Тэхас) з-за двух паляўнічых на птушак ахова ўзняла трывогу і прыпыніла зборку ядзернай броні. Рашэнне пра прыпыненне працы ў якасці “меры перасцярогі” было зроблена пасля таго, як з самага ранку ахова ўбачыла на дарозе да завода двух людзей у камуфляжы з ружжамі ў руках.
- 16.01.2010 - 12:42 | Kiolk
У першы тыдзень сакавіка 2010 г. «Офіс за дэмакратычную Беларусь» запрашае паўдзельнічаць у адукацыйным паездцы ў Брусель, прысвечанай ахове навакольнага асяроддзя і барацьбе з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС.
- 16.01.2010 - 11:47 | Harrier
Дзякуючы уэб-камеры, ўсталяванай на касцёле, атрымалася даказаць, што вандроўныя сокалы могуць паляваць нават уначы. Начны прынос яшчэ жывога куліка-слонкі паказаў, што сокалы паспяхова выкарыстоўваюць начное святло гарадоў.
- 14.01.2010 - 13:21 | Harrier
Новы від кветкасмактуноў (Dicaeidae) быў адкрыты ў Малайзіі, аднак пакуль не атрымаў навуковай назвы. Вельмі мала вядома пра асаблівасці яго жыцця і сувязі з іншымі відамі сямейства.
Названая па-англійску “акуляравы кветкасмактун” ‘Spectacled Flowerpecker’, птушка была адкрыта біёлагам з універсітэту Лідса (University of Leeds) і двума гідамі з кампаніі Field Guides. Гісторыя незвычайнага адкрыцця будзе сёння апублікаваная ў бюлетэні BirdingASIA , які выпускае Oriental Bird Club. - 14.01.2010 - 01:30 | Harrier
Ў пачатку студзеня закончыўся працэс перад гродзкім судом Łodzi-Widzew ў справе знішчэння гнёздаў свіргулёў пад час ўцяплення аднаго з мясцовых дамоў. Суд прызнаў рацыю абаронцам птушак, але шанец на тое, што яго вырак прымусіць задумацца магчымых паслядоўцаў абвінавачанай, уяўляецца невялікім.
Аб гэтай справе мы ўжо пісалі: Свіргулі пад аховай закону – працэс у Лодзі

КАМЕНТАРЫ