Сёньня пекны і цёплы красавіцкі дзень я разам з аўтарамі праграмы "У аб'ектыве натураліста" Гарадзенскага тэлебачання правёў у заказьніку "Сарачанскія азёры", што на Астравеччыне.
Каля воз. Едзі мы некалькі разоў чулі барабанную дроб вялікага дзятла, але яна была больш-менш звычайнай - дзяцел барабаніў па сухому суку і гэтыя гукі выдатна былі чутны ў навакольлі каля 1 км.
Калі мы выйшлі на дарогу, то я са здзіўленьнем пачуў падобныя, але металічныя гукі: наш дзяцел-самец барабаніў дзюбай па металічнай частцы электрычнага слупа!
Гукі былі не менш гучныя, але больш звонкія. Як гэта ў яго атрымлівалася, вы можаце паглядзець на маім відэа - ўключыце калонкі і гук!
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 23.04.2011 - 00:02
Прикольно! Я пару лет назад в
Прикольно! Я пару лет назад в Гродно такого же видел, только тот барабанил по металической тв-антенне на крыше частного дома.
Falcon - 23.04.2011 - 00:39
Парадаваў. Дзяцел-металіст. Я
Парадаваў. Дзяцел-металіст. Я думаў, што такое толькі ў анекдоце пра п'янага дзятла бывае. Цікава, а ці не шкодзіць дзяцел сваёй дзюбе, калі дзяўбе металічны слуп?
Harrier - 23.04.2011 - 09:08
In reply to Парадаваў. Дзяцел-металіст. Я by Falcon
Цяжка сказаць на 100%, але
Цяжка сказаць на 100%, але думаю, што ён разьлічвае сілу ўдараў і сабе не шкодзіць.
Пакуль мы былі там, па гукам было чутно, што прылятаў на металічны слуп і барабаніў ён некалькі разоў.
Kiolk - 23.04.2011 - 16:23
In reply to Цяжка сказаць на 100%, але by Harrier
Dobraya magchimasc akreslic
Dobraya magchimasc akreslic svau teritoriu, asabliva kali navokal nyama suhih drevau.
Harrier - 26.04.2011 - 10:56
In reply to Dobraya magchimasc akreslic by Kiolk
Kiolk, вось гэта і цікава,
Kiolk, вось гэта і цікава, што сухая галіна сасны, па якой ён таксама час ад часу барабаніў, была ў некалькіх метрах. Але дзяцел быў сапраўдным меламанам - часам здабываў гукі са слупа.
Вось здымак падобных паводзінаў з Польшчы:
http://www.birdwatching.pl/galeria/ostatnio-dodane/zdjecie/24159
Feather - 26.04.2011 - 18:33
In reply to Kiolk, вось гэта і цікава, by Harrier
Сегодня такого дятла видел и
Сегодня такого дятла видел и я. Он прилетел в тихий уголок Набережной, где люди сидят на берегу реки и наслаждаются спокойствием, сел на фонарь, и выдал мощную дробь об его пластмассовую крышку. Спокойствие быстро рассеялось:)