6-е яйка ў гняздзе пустальгі на касцёле ў Гродна -18-04-2011 (+VIDEO)/ 6th egg in nest of Kestrel in Hrodna

Калі я каля 10.30 уключыў відэапаток з гнязда за статуяй Святой Алены на Бернардынскім касцёле, 6е яйка ўжо было ў гняздзе.

Ці прыпыніцца самка на шасці яйках ці будзе яшчэ адно? Гэта стане вядома толькі праз дзень, ў сераду.

Але пара ўжо некалькі дзён вядзе троху іншы лад жыцьця ў параўнаньні з першымі яйкамі - самка наседжвае іх плотна, ды і самец застаецца замест 1-2 хвілін на 10 і больш = калі самка есьць прынесеную ім здабычу.

Але што пра гэта пісаць - паглядзіце самі як цячэ сямейнае жыьцё на нашым гняздзе:

 

Фотаздымкі

Каментары

Harrier - 11.05.2011 - 12:05

In reply to by tsydzik (госць)

Патрэбны сістэмны блок, які будзе працаваць 24 гадзіны на суткі і месца - пажадана ў самім касцёле, дзе ён будзе стаяць і будзе пажарабяспечны. Ўсё іншае - яшчэ некаторае жалеза - ў прынцыпе можна набыць і зрабіць схему трансляцыі як у Брэсце. Калі валодаеце матчасткай і маеце свае ідэі як можна забяспечыць трансляцыю, звярніцеся да мадэратара на tyteishi@gmail.com
Будзем рады любой дапамозе!

Короче, просто нужно заняться вопросом. Спрошу у знакомых...а кто в Гродно персонально занимался установкой камеры, контактом с костелом и тд с кем пообщаться?