Пакуль я са здымачнай групай праграмы "Ў аб'ектыве натураліста" чакаў касьцельнага Антонія, які адчыніў нам дзьверы на паддаша касьцёла бернардынцаў, дзе мы сёньня закальцавалі птушаныт сокала-пустальгі, перад нашымі вачыма адбылася цікавая сцена.
Шэрая варона нешта падымала і кідала на падстрыжаным касцельным газоне метраху 20 ад нас. Я ўключыў свой фоцік і стаў здымаць.
Спачатку мы думалі, што гэта нейкая гульня з акруглым прадметам, але потым прыгледзеліся, што гэта даволі вялікае амаль авальнай формы яйка!
Варона не выйшла на ходнік і ні разу не кінула яйка на яго - можа баялася, што яно ад удару расцячэцца?
Аднак праз некалькі няўдалых спробаў яна ўзяла яйка і схавала збоку клумбы, а потым адляцела...
У абед вернецца?:)
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
aistok - 07.06.2011 - 10:12
Яйцо, похоже, вяхиря.
Яйцо, похоже, вяхиря.
Ананім (госць) - 07.06.2011 - 12:13
полный репортаж. Такое редко
Harrier - 07.06.2011 - 14:35
In reply to полный репортаж. Такое редко by Ананім (госць)
Сапраўды, на першым здымку на
Сапраўды, на першым здымку на яйка не вельмі падобна. Але на іншых выглядае як нармальнае птушынае яйка.
Цяпер быў на той клумбе і ўважліва паглядзеў ці не ляжыць гэты прадмет (яйка) там - нічога падобнага няма.