Club200: Рыжая чапля (Ardea purpurea) пад Гродна

29-07-2012 Сяргей Чарапіца некалькі разоў назіраў рыжую чаплю на сажалках ВА ГроднаАзот у в. Беражаны (Гродзенскі раён і вобласьць).

Чапля трымалася адасоблена ад шэрых чапляў і бліжэй, чым на пр. 200 м не падпускала. Часам адлятала ў бок Нёману, але вярталася. На пры канцы назіраньняў села на сосны за самай вялікай сажалкай.

На жаль, зрабіць здымак не атрымалася.

Каментары

Сёньня, 30-07-2012 ўвечары наведалі сажалкі Азота. Рыжай чаплі не адзначылі.
Аднак змаглі пацвердзіць назіраньні Сяргея Чарапіцы з суботы - паміж сажалкамі сапраўды пералятае маладая чапля-кваква (Nycticorax nycticorax).
Добра бачылі (але, на жаль, не змаглі сфатаграфаваць) яе ўтраіх.

Для ўсіх нас гэта было першае назіраньне гэтага віду.
Назіральнікі: Дзьмітры Вінчэўскі, Жорж Гулеўскі і Юры Лукашэнка.

И опять про личные обиды... Смайлик ещё в конце... Это ты так шутишь?

Я шутить не буду. Вам всё расскажи, так на завтра же: телевиденье, сети, загоны... Сенсация- первая кваква поймана на Гродненщине... понятно кем.