дакументальны здымак
Скапа (Рandion haliaetus) - скапа. Вельмі цікава было назіраць і здымаць скапу з рыбай ў лапах у палёце. Яна крычала, звала другую птушку і праз хвіліны 3-4 ляцела ў напрамку Шчары, да якой было 600-800м.
Слонімскі раён каля вёскі Шылавічы, Гарадзеншчына, верасень 2012.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 15.11.2012 - 12:52
Вось гэта рыбак! Вось гэта
Вось гэта рыбак! Вось гэта шчупак!
Цікавы здымак і назіраньне - не чуў, каб у верасьні скопы аддавалі здабычу іншым скопам. Можа гэта была нераспаўшаяся яшчэ сям'я з маладой птушкай? А можа паслябрачныя залёты самца?
araty - 15.11.2012 - 21:43
Падобнае можна назіраць у
Падобнае можна назіраць у мяне на хутары кожную вясну.Скапа лятае з "Балота-Мох" на разлівы на балоце "Асавыя" лавіць рыбу . Ляціць назад звычайна са шчупаком у кіпцюрах каля хаты на вышыні 30-40м.
Harrier - 15.11.2012 - 23:43
In reply to Падобнае можна назіраць у by araty
А вось гэта быў бы файны
А вось гэта быў бы файны дадатак да магчымасці здымак жураўлёў. Бо скопы гняздуюць у нас толькі на Віцебшчыне. І месца, дзе можна больш-менш пастаянна назіраць палюючых скопаў - гэта выдатная атракцыя.
araty - 16.11.2012 - 20:33
Ёсць ідэя прывучыць скапу
Ёсць ідэя прывучыць скапу лавіць рыбу каля хаты.Але не хапае грошай каб пачысціць сажалку. Улетку актывістка АПБ прыязджала, каб зафіксаваць факт гнездавання скапы на "Балоце-Мох". Дарэчы сёння рыхтавау пляцоуку для журавоу. Пакрыу глебу мульчой, каб журавы маглі корпацца у ёй і шукаць дажджавых чарвякоу, якія зьяуляюцца для іх лепшым ласункам.
Harrier - 16.11.2012 - 20:59
In reply to Ёсць ідэя прывучыць скапу by araty
Наўрацьці гэта трэба рабіць -
Наўрацьці гэта трэба рабіць - хіба што Ваша сажалка больш за гектар. У невялікай птушка не будзе паляваць, а калі і будзе, то хутка павылаўлівае карасікаў. Добра і так - калі рэгулярна пралятае побач. Думаю, што такім транзітам каля хаты мала хто можа пахваліцца.
araty - 17.11.2012 - 20:03
Аднойчы давялося выпадкова
Аднойчы давялося выпадкова пабачыць, як скапа лавіла рыбу. Здарылася гэта на міліяратыунай канаве каля балота "Масцішча"(Астроўскае?), якое прымыкае да "Ельні". Скапа папорхала у паветры і нырнула уваду, а потым вынырнула з лінём у кіпцюрах. Захапляльнае было відовішча.