Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чырвонавокі

25.01.2013 - 16:18 | Apus

Малый дятел - Dendrocopos minor (L.,1758) - Малы дзяцел - Lesser Spotted Woodpecker

Падабаецца спалучэнне чырвонага ілба і вачэй.

Амаль ўсе мае фотаздымкі зараз можна знайсці на www.NickVorobey.com

21.01.2013, Любань

Каментары

Ананім (госць) - 25.01.2013 - 18:03

Віншую, Мікола, прыгожы сайт. Толкьі фамілію і імя трэба пісаць як у пашпарце, інакш выходзіць, што яны табе не належаць: All photographs on this site are property of Nick Vorobey.

Дзякуй!

Harrier, яшчэ дзіўней тое, што на самой справе дзяцел сядзеў на вышыні 3 м :), але калі б я гэтага не ведаў, то таксама б палічыў, што знята зверху ўніз - з-за адхіленай постаці і блізкага фону не разабрацца як след.

Ананім, мне здаецца гэтыя надпісы маюць толькі інфармацыйны характар і не нясуць юрыдычная сілы. У канчатковым рахунку па закону ўсе правы на фотаздымкі належаць мне, напісана на іх што-небудзь ці не, бо я маю арыгіналы! 

 Выдатны здымак самага мелкага дзятліка +10!

Сайт таксама +10! Мае віншаванні з новым крокам у цікавай справе - фотапаляванні!   

Ёсць у мяне пытанне. Гл. прыватныя паведамленні.

 згодзен наконт юрыдычнай сілы і арыгіналаў, але не разумею чаму людзі саромеюцца сваіх беларускіх прозвішчаў і імён на латыні. Калі нехта будзе пісаць пра выдатныя здымкі Вараб'я ў замежжы то будзе пісаць пра Vorobey, хаця потым можа высвеціцца, што аўтар Verabey ці Varabey. Яшчэ парада,  каб боты не капіравалі імэйл і не дасылалі спам, на сайце ў адрасе замест @ лепш пісаць напрыклад [at]

AV, не думаю, што ў маім выпадку справа ў сораме, проста такі варыянт самы зразумелы з усіх магчымых. Нічога не маю супраць беларусай мовы, але англійская і руская мовы - міжнародныя, тамы лічу лагічным выкарыстоўваць менавіта іх для фатаграфіі, якая таксама міжнародная з'ява.

Наконт паштовай скрынкі, дзякуй за параду, пакуль пакіну так як ёсць, бо ў Яндэкса вельмі добры спам-фільтр і праблем ніколі не было - няхай працуе))

Присоединяюсь к поздравлениям. Сайт нескучный, в меру яркий, достаточно удобный. Особенно понравилась навигация и задумка "Галереи". И снимок стрижей на оранжевом фоне очень красивый. Ещё раз поздравляю!