Латвія…Сапраўднае падарожжа па гэтай краіне пачалося з Рыгі. Склад нашай “дэлегацыі” быў не вельмі вялікі, усяго два чалавекі: я і Саша Рак. Прыехалі мы у гэтую краіну, каб дапамагчы на станцыі кальцавання Папэ (”Pаре”).
І вось, у 6 гадзін мы з латвійскімі сябрамі (з імі мы пазнаёміліся на ўліках чаратоўкі) едзем да горада Элгава. Там нам трэба было ўзяць машыну і ехаць да самой станцыі, якая знаходзіцца недалёк ад Ліепаі.
За час дарогі успомнілі “Званец”, як улічвалі чаратовак. Паведамілі што і ў наступным годзе будуць улікі…але, латышы адразу сказалі што:на Дзікое паедзем, ці на Спораўскі, а на Званец -
ніколі ў жыцці. Столькі хадзіць па балоту! Ногі потым балелі два
тыдні…
Ну, угаворваць мы іх не сталі, за час размоў не заўважылі як праехалі 200 км і ўжо звярнулі на гравійку. Да станцыі засталося зусім мала.Ужо пачалі віднецца малыя домікі – гэта і ёсць станцыя. Здалёк убычылі на парозе аднаго з домікаў постаць чалавека, якім аказаўся Оскарс.Па яго запрашэнню мы і прыехалі.
Па словах Сашы, за адзін дзень там кальцавалі сотні птушак, і я лічыў што пабачу шмат новых і цікавых відаў. Але мае мары здзейсніліся толькі напалову. З першых дзён па радыё аб’явілі, што бліжэйшыя 3-4 дні будзе шторм. І ноччу я гэта адчуў..Домік, у які нас пасялілі, быў вельмі маленькі. У нашым пакоі стаяў невялічкі абагравальнік, на якім у далейшым даводзілася сушыць адзенне. Пасярод ночы я прачнуўся з-за таго што з шчыліны паміж шматкамі фанеры дуў вецер. Прыйшлося пералегчы. Домік амаль “хадзіў”, вецер быў 30м/с. Птушак не было, даводзілася проста сядзець і слухаць як гудзе вецер. Так мы і сядзелі б гэтыя тры дні каб не Оскарс, які прапанаваў нам трошкі пападарожнічаць па Латвіі.
І зноў дарога.усяго ездзілі два дні, і за гэты час пабывалі на самай высокай вежы ў Латвіі, у нацыянальным парку “Слітэрэ”, на другой станцыі кальцавання “Янгурэ” з вельмі цікавай плавучай станцыяй..
У Pаре прыехалі стомленыя, адразу заснулі. З ранку свяціла сонца,было шмат птушак, якіх мы не паспявалі прыносіць з лавушкі. У асноўным гэта былі жоўтагаловыя каралькі, вялікія сініцы, маскоўкі, сінія сініцы. Зрэдку трапляліся дразды, вялікія дзятлы..за кожны ранак атрымоўвалася каля 150 птушак, пад вечар іх колькасць значна змяншалася. Ноччу лічылі пад пражэктарамі пралёт птушак, лавілі соў. Соў аказалася вельмі мала. За увесь час толькі адна вушатая ды касматаногі сыч. Дні праходзілі вельмі хутка, і прыйшоў час нашага ад’езду. Напрыканцы нас чакала экскурсія па старому гораду,якая таксама праляцела хутка.
Да аўтобуса засталося амаль дзве гадзіны. Мы засталіся на вакзале чакаць. Оскарс тым часам быў ужо ў ”PAPE” сустракаў дэлегацыю з арніталагічнай арганізацыі Латвіі. Засталася гадзіна.І тут мы вырашылі праглядзець усе свае дакументы…Паспарта, страхавыя полісы, мыбыць усё на месцы, але…не аказалася білетаў, якія добры чалавек (па прозвішчу Рак) заставіў у Осарса разам з прыглашэннем.
Што рабіць? да адпраўлення засталося 40 хвілін. Па таксафону дазваніліся Оскарсу, расказалі ўсё,ён сказаў што прыбяжыць чалавек, прынясе грошы на адзін білет. Чакаем. Няма. Звонім яшчэ раз, - чалавек будзе ў 19.40, ці можацепачакаць да ранку тады што-небудзь прыдумаем але! У гэты час у нас ужо адпраўленне, маглі б чакаць да ранку, але візы заканчваліся і нам трэба было пакінуць краіну.
Праходзіць яшчэ 20 хвілін,часу чакаць больш няма,прыдзецца бегчы да аўтобуса. Дагаварыліся з вадзіцелем, што трохі скіне, бо грошай было мала. Зноў дарога..думаем што рабіць,хутка Даўгаўпілс, за білеты мы яшчэ не плацілі..І тут узнікла прапанова -пакуль вадзіцель не пытае грошы,можа спрацуе методыка ”Зайцы”??..
Яна не спрацавала,спрабавалі яму усё аб’ясніць, ён нават слухаць не захацеў! Прыйшлося заплаціць за білеты другі раз.
Беларусь….не верыцца, што прыехалі…
За час падарожжа я ўбачыў новыя віды: Марскі пясочнік, пясчанка, чорная казарка, нырок-маранка, касматаногі сыч,белабровы дрозд.
Вялікі дзякуй АПБ за здяйсненне паездкі!!!
Дзьмітры Шыманчук
На здымках: самка чорнага дразда
Белая вежа Латвіі
Усе
Саша
Мора
Хвалі
Совы
Пячураўка
Маяк
Латвійскі луг
Марскі пясочнік
Чорная казарка
Вятрак
Нацпарк
Колька
Рыга
З вышыні
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 18.10.2009 - 22:15
Папэ - месца цікавае.
Папэ - месца цікавае. Недалёка Літва, і яшчэ калі мы былі там у 2005 годзе, латышы нам сказалі, што большасьць тамтэйшых лецішчаў скупілі літоўцы.
Недалёка ад мора там ёсьць прэснаводныя азёры з вышкамі для назіраньняў птушак. Недалёка ад іх - нацпарк ці рэзерват ВВФ з тарпанападобнымі канямі і турападобнымі каровамі-быкамі, якія жывуць круглы год у тамтэйшых прыродных умовах самавыпасам. Недалёка ад маяку ВВФ мае свой прыгожы дамок з адукацыйным цэнтрам. Але мы туды не трапілі - чамусьці яны не працавалі.
Месцы прыгожыя, ды і мора пасьля шторамў выкідвае шмат бурштыну - мы адзін ранак замест птушак зьбіралі там бурштын. Дык пачуцьці да таго, хто з радасным крыкам знаходзіў кавалачак большы за пазнокаць на мязенцы былі як у сапраўдных старацелей - забіць і забраць сабе...
Адно я там не зразумеў - які сэнс лічыць птушак над пражэктарам?
Luna - 19.10.2009 - 22:12
In reply to Папэ - месца цікавае. by Harrier
прыгожы дамок з адукацыйным
прыгожы дамок з адукацыйным цэнтрам,тарпанападобныя коні і турападобныя каровы - усё гэта знаходзіцца на станцыі кальцавання Янгурэ,там яшчэ ёсць двухпавярховая плавучая станцыя кальцавання,якая працуе вясной.Ноччу па 15 хвілін мы сядзелі недалёк ад троз пражэктароў,тым самым глядзелі як ідзе пралёт птушак,інтэнсіўна,ці наадварот.
Дарэчы латвійцы падаравалі нам цудоўны фільм на рускай мове пра станцыю Янгурэ,пра тое возера,пра методыке кальцавання качак,і пра цікавыя гнёзды,якія яны выраблялі.
Harrier - 19.10.2009 - 22:43
In reply to прыгожы дамок з адукацыйным by Luna
Нешта я заблытаўся - дык вы
Нешта я заблытаўся - дык вы былі на Папэ ці Янгурэ? Ці коні і каровы ўжо ёсьць і там і там?
biot - 20.10.2009 - 12:25
In reply to Нешта я заблытаўся - дык вы by Harrier
Морской песочник и черная
Морской песочник и черная казарка! Уф! Хочу в свой спискок тоже такие виды! Просто передергивает всего, когда вижу новые для себя виды, которые видели тебе знакомые люди!
Дима, интересное путешествие. Пиши далее, будем читать.
Luna - 21.10.2009 - 21:19
Мы жылі на станцыі "Папэ",але
Мы жылі на станцыі "Папэ",але калі падарожнічалі,то цэлы дзень прабылі на "Янгурэ"...