Фатаздымкі дрэнныя, падзеі ня ў нас, але гісторыю вырашыла занатаваць.
У сярэдзіне лютага ў Беласток прыйшла зіма. На ставах усё замёрзла, акрамя адной канавы, простай, як дручок. І гэтую канаву падзялілі паміж сабой зімародкі (з тых, што былі паленаваўшыся ляцець у вырай).
Было іх сама меней, тры, а можа, і чатыры. Кожны патруляваў уласны адрэзак (пры спробе парушэння мяжы здараліся сутычкі), выкарыстоўваючы ў якасьці прысадаў галіны нешматлікіх кустоў ці пустазелле. Двойчы бачыла, як яны нешта хапалі ў вадзе, але не атрымалася разгледзець, што.
Берагі ў канавы былі досыць голыя, таму, заўважыць птушку было параўнальна нескладана, - але птушка, заўважыўшы чалавека, імгненна пераходзіла ў рэжым надводнай тарпеды, то ж здымаць даводзілася з вялікай дыстанцыі.
...Напрыканцы лютага зіма з Беластоку сыйшла. На ставах усё растала, месца для палявання зрабілася шмат, і цяпер сустрэць там зімародка зноў амаль нерэальна...
Зімародкі ўзімку
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 23.03.2025 - 01:28
Гісторыя атрымалася цікавая…
Гісторыя атрымалася цікавая і яркая.
Спадабаліся здымкі птушак здалёк - не на ўсіх атрымлівалася адразу ўбачыць зімародка. Тым больш, што ён аказаўся не на ўсіх здымках. )
Lighty - 23.03.2025 - 03:28
In reply to Гісторыя атрымалася цікавая… by Harrier
Толькі на двух апошніх няма …
Толькі на двух апошніх няма - яны для атмасферы.