
Я сядзеў каля лясной калужыны і чакаў прылёту на яе каго заўгодна. Але, як аказалася, падрыхтаваны я быў толькі чыста тэарэтычна. Бо калі прыляцеў самец авяльгі (Oriolus oriolus) і сеў побач, ён не ўлез у кадр!
Таму першы здымак атрымаўся з птушкай з напалову абрэзаным тулавам. А вось калі авяльга пераляцела трошкі далей, я змог зрабіць яшчэ некалькі кадраў перш, чым самец зляцеў з прысады, папіў у калужыне ў палёце і знік у лесе. А я застаўся з самым яркім уражаннем ужо ў пачатку лета.
Гродзенскі раён, 08.06.2025 г.
Аўтар - Сяргей Чарапіца




- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 22.10.2025 - 19:34
Фантастычная сустрэча і…
Фантастычная сустрэча і здымкі бомба!
Vanellus - 22.10.2025 - 22:42
Цудоўная сустрэча! Віншую!…
Цудоўная сустрэча! Віншую! Прыгожая птушка! Добрыя здымкі!