Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Трысняговая/Балотная чаротаўка

22.07.2010 - 14:05 | Apus

Сустрэў гэту птушку у Пінскім раёне, 15 ліпеня 2010. Рухалася у зарасніках вербалозу, паводзінами нагадвала цвыркуна. Сама птушка невялікая, памерам з леску-завірушку, бачна па куточкам рта, што маладая. Вось яшчэ фота, як мне здаецца тут яна у тыпічнай для цвыркуна позе:

Каментары

 На першым здымку напэўна лісце унесла адбітак у каляровы баланс. Мабыць салаўіны, дзякуй. Былі там і самі салаўі, таксама маладзёж.

Паглядзеў я ў Малларні ет. ал - адрозьніваюцца яны па афарбоўцы падхосьця - у цвыркуна яно такога ж колеру, як і бакі, а ў балотнай чаротаўкі - белаватае - як і ў іншых чаротавак. Таму па гэтай рысе  гэта хутчэй балотная чаротаўка.

Цяжка сказаць, хто аўтар, бо напісана так:

тэкст: Lars Svensson & Peter J.Grant

малюнкі Killian Mullarney & Dan Zetterstro:m

На вокладцы майго амерыканскага выдання Першы ідзе Маларні, потым Свенсан, потым Цэтэрстрём і апошні Грант.

Таму і пішу - Маларні ет ал.

Наконт віду чаротаўкі на здымку.

Святлана Вранава справядліва напісала, што трысьняговая і балотная з цяжкасцю адрозьніваюцца нават у руках, таму можа лепш падаць назву праз слэш:

Балотная/ трысняговая ...

Зразумела. Калі по біятопу глядзець, то больш для балотнай падыходзіць, але зараз птушкі качуюць... Няхай сталее птушка, тыды паглядзім