Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

скапа

 дакументальны здымак

Скапа (Рandion haliaetus) - скапа. Вельмі цікава было назіраць і здымаць скапу з рыбай ў лапах у палёце. Яна крычала, звала другую птушку і праз хвіліны 3-4 ляцела ў напрамку Шчары, да якой было 600-800м.

Слонімскі раён каля вёскі Шылавічы, Гарадзеншчына, верасень 2012.

 

Каментары

Вось гэта рыбак! Вось гэта шчупак!

Цікавы здымак і назіраньне - не чуў, каб у верасьні скопы аддавалі здабычу іншым скопам. Можа гэта была нераспаўшаяся яшчэ сям'я з маладой птушкай? А можа паслябрачныя залёты самца?

 Падобнае можна назіраць у мяне на хутары кожную вясну.Скапа лятае з "Балота-Мох"  на разлівы на балоце "Асавыя" лавіць рыбу . Ляціць назад звычайна са шчупаком у кіпцюрах каля хаты на вышыні 30-40м.

А вось гэта быў бы файны дадатак да магчымасці здымак жураўлёў. Бо скопы гняздуюць у нас толькі на Віцебшчыне. І месца, дзе можна больш-менш пастаянна назіраць палюючых скопаў - гэта выдатная атракцыя.

 Ёсць ідэя прывучыць скапу лавіць рыбу каля хаты.Але не хапае грошай каб пачысціць сажалку.  Улетку актывістка АПБ прыязджала, каб зафіксаваць факт гнездавання скапы на "Балоце-Мох". Дарэчы сёння рыхтавау пляцоуку для журавоу. Пакрыу глебу мульчой, каб журавы маглі корпацца у ёй і шукаць дажджавых чарвякоу, якія зьяуляюцца для іх лепшым ласункам.

 

Наўрацьці гэта трэба рабіць - хіба што Ваша сажалка больш за гектар. У невялікай птушка не будзе паляваць, а калі і будзе, то хутка павылаўлівае карасікаў. Добра і так - калі рэгулярна пралятае побач. Думаю, што такім транзітам каля хаты мала хто можа пахваліцца.

 Аднойчы давялося выпадкова пабачыць, як скапа лавіла рыбу. Здарылася гэта на міліяратыунай канаве каля балота "Масцішча"(Астроўскае?), якое прымыкае да "Ельні". Скапа папорхала у паветры і нырнула уваду, а потым вынырнула з лінём у кіпцюрах. Захапляльнае было відовішча.