Калі памер (не) мае значэння

Вусце Гараднічанкі - як любой, нават невялікай рэчкі - месца, дзе шмат чаго адбываецца.

З пачатку кастрычніка я адзначыў тут пару лебедзяў-шыпуноў (Cygnus olor), а пазаўчора ўпершыню ўбачыў трое маладых шыпуноў.  Прынесены Гараднічанкай пясок і мул стварылі шырокую падводную, але плыткую касу, на якой лебедзям было зручна не толькі есці, але і адпачываць, і чысціць пер'е.

птушкі

Аднак яны нядоўга заставаліся сам-на-сам з качкамі-крыжанкамі.

З-за таго, што тут неглыбока і шмат разнастайных прысад, гэтае месца таксама любяць наведваць - каб пакупацца і пашукаць ежу - таксама шэрыя вароны (Corvus (corone) cornix). 

І вось некаторыя з прыляцелых варон, асабліва адна з іх, адразу зацікавіліся лебедзямі.

птушкі

Разнастайнага памеру камяні дазвалялі падабрацца да лебедзяў усё бліжэй і бліжэй, і адна з варон паступова рэалізоўвывала гэтую магчымасць:

птушкі

птушкі

Зразумела, што позніца ў памерах была такая, што варонане магла зрабіць ніякай шкоды лебедзям - нават калі б захацела, але такая ўвага да сябе яўна лебедзям неспадабалася, і яны спачатку паказалі сваё  незадавальненне, а потым ... адплылі з вусця уніз па Нёману!

птушкі

птушкі

птушкі

птушкі

Вароны зрабілі свае справы і адляцелі, і прыкладна праз поўгадзіны вярнуліся і маладыя шыпуны.

птушка

 

 

На гэтую тэму:

Лебедзь-шыпун і вароны-хуліганкі